BE RU EN

Беларусам прыйдуць памылковыя рахункі да аплаты ад буйной страхавой кампаніі

У чым рэч?

Страхавая кампанія «Прыёрлайф» папярэдзіла кліентаў, што ім можа прыйсці рахунак да аплаты з памылковымі сумамі. Пра гэта паведамляецца на сайце фірмы.

«У сувязі з правядзеннем тэхнічных працаў пры аплаце чарговага страхавога ўнёску можа быць выстаўленая няправільная сума для аплаты. Указаную суму варта адкарэктаваць зыходзячы з дзейнага курсу Нацбанка Беларусі на дату выплаты ўнёску», – папярэдзіла сваіх кліентаў кампанія «Прыёрлайф».

Раней стала вядома, што яшчэ адна страхавая кампанія – «Стравіта» – з 1 кастрычніка скасавала магчымасць афармляць полісы ў далярах. Гэтую пастанову фірма тлумачыла тым, што «на фінансавым рынку Беларусі назіраецца зніжэнне памеру сярэдніх адсоткавых ставак у свабодна-канвертоўнай валюце паводле новых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)».

Апошнія навіны