Буйная страхавая дзяржкампанія заявіла, што адмаўляецца ад даляра, а потым - выдаліла анонс
- 16.10.2023, 18:06
Даведаліся ў фірмы, што адбылося.
Дзяржаўная страхавая кампанія «Стравіта» раней абвясціла, што з 1 кастрычніка прыпыніла афармленне страховак у далярах. Аднак пазней гэтая навіна знікла з сайта фірмы. «Зеркало» ўдакладніла ў кампаніі, ці ўвялі ў выніку забарону на афармленне страхавых дамоваў у далярах.
Гэтую пастанову ў кампаніі тлумачылі тым, што «на фінансавым рынку Беларусі назіраецца зніжэнне сумы сярэдніх адсоткавых ставак у свабодна-канвертаванай валюце па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах)».
Аднак праз некаторы час навіна аб адмове ад страховак у далярах знікла з сайта кампаніі. Пры спробе зайсці на старонку з гэтым паведамленнем узнікае апавяшчэнне, што «404: старонка не знойдзеная». Журналіст як фізічная асоба пацікавіўся ў фірмы, з чым гэта звязана, ці не перадумала яна адмаўляцца ад полісаў у амерыканскай валюце.
«На гэты момант «Стравіта» ўкладае дамовы ў беларускіх рублях і ў эквіваленце да расейскага рубля», - паведаміў дзяржстрахоўшчык. Гэта значыць, фірма адмовілася ўсё ж ад даляравых полісаў.
На пытанне, ці мае намер кампанія вяртацца да дамоваў у далярах, у «Стравіце» завілі: «Паводле ўсіх укладзеных дамоваў абавязацельствы будуць выкананыя напоўніцу».
Пры гэтым у кампаніі не змаглі патлумачыць, чаму з сайта выдаленая навіна аб адмове ад даляравых полісаў: «Мы ўдакладнім гэтую інфармацыю ў адказных асоб за сайт кампаніі».