BE RU EN

Стала вядома, што адбылося з вядомай вядоўцай Ганнай Бонд

Раней паведамлялася, што яна перастала выходзіць на сувязь.

У суботу, 14 кастрычніка, стала вядома аб магчымым затрыманні вядомай вядоўцы і блогеркі Ганны Бонд. Як здолела даведацца «Зеркалу», яна ўсё ж затрыманая, сёння ў Менску над ёй павінен прайсці суд.

Справу Ганны Бонд павінны разглядаць у судзе Цэнтральнага раёна Менска, аднак у раскладзе пасяджэнняў яе прозвішча няма. Як патлумачылі супрацоўнікі суда, куды журналістка «Зеркала» патэлефанавала як фізічная асоба, яе пратакол паступіў удзень у панядзелак, 16 кастрычніка.

Да 15.30 справу яшчэ не разгледзелі. Вядома, што вядоўцу абвінавачваюць паводле артыкула 24.3 КоАП за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. Паводле яго Бонд пагражае штраф да ста базавых адзінак, грамадскія працы ці да 15 дзён арышту.

На паседжанне, са слоў супрацоўніка суда, змаглі прыехаць сваякі блогеркі. Імаверна, затрыманне магло адбыцца перад выходнымі. Яго прычыны невядомыя.

Раней паведамлялася, што Бонд перастала выходзіць на сувязь, з'яўляцца ў сацсетках, хаця звычайна актыўна публікуе допісы і сторыс.

Абноўлена: пасля 16.00 «Вясна» паведаміла, што Ганна Бонд ужо на волі, але вынік суда пакуль невядомы.

Апошнія навіны