У Гомелі ўрачыста адкрылі помнік мылу
- 16.10.2023, 14:44
Мерапрыемства правялі з размахам.
На ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» адкрылі самы маленькі ў Беларусі помнік. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белдзяржхарчпрама».
Помнік прысвяцілі гаспадарчаму мылу.
«Адкрыццё помніка прымеркаванае да Сусветнага дня чыстых рук і Тыдня бацькоўскай любові», — заявілі ў канцэрне.
Памер помніка сапраўды вельмі сціплы: брусок усяго 6×9см, а падстаўка — 12 см. Нягледзячы на гэта, мерапрыемства правялі з размахам — не абышлося без стужачак і ўрачыстых выступаў. На яго таксама запрасілі дзяцей з дзіцячых садкоў.