Менская кавярня прапануе наведвальнікам кілаграмовы сырнік
- 16.10.2023, 12:18
Колькі ён каштуе.
У менскай буцік-кавярні Place на вуліцы Камсамольскай падаюць кілаграмовы сырнік. Відэа са стравай з'явілася ў TikTok. Каштуе сырнік як дзясяць пачкаў тварагу, піша «Зеркало».
Падаецца кілаграмовы сырнік з пяццю рознымі соусамі. Як сцвярджаецца, ён вельмі мяккі і далікатны.
Аўтарка відэа прызналася, што яны з сяброўкай не змаглі з'есці ўвесь сырнік. Прыйшлося забраць дадому. Каштуе страва 55 рублёў.
На «Едастаўцы» за гэтыя грошы можна купіць 32 пачкі тварагу «Беллакт» з 9% тлустасці - гэта значыць амаль шэсць кілаграм (коштам 1,7 рубля за пачак).
@sashaaa.mar Вкуснейший и нежный сырник весом 1 кг 🤤 📍Минск, Комсомольская 16
♬ оригинальный звук - Sasha