Ізраіль часткова аднавіў падачу вады ў сектар Газа
- 15.10.2023, 17:15
На гэтым настоялі ЗША.
Ізраіль часткова аднавіў падачу вады на поўдзень сектара Газа. Пра гэта выданню Walla паведамілі высокапастаўленыя ізраільскія службоўцы.
ЗША зрабілі значны ціск, каб заахвоціць Ізраіль да гэтага кроку. Ён закліканы прадухіліць гуманітарны крызіс на поўдні сектара Газа, куды за апошнія два дні эвакуявалася блізу мільёна палестынцаў з поўначы сектара. Ізраіль даў ім указанні эвакуявацца, каб унікнуць лішніх ахвяраў сярод мірнага насельніцтва падчас магчымай наземнай аперацыі, піша сайт «Дэталі».
Дарадца ў нацыянальнай бяспецы Ізраіля Цахі Ханэгбі праінфармаваў свайго калегу з Белага дому Джэйка Салівана пра пастанову аднавіць падачу вады.