BE RU EN

У Віцебску 33-гадовага хлопца аштрафавалі на 700 тысяч рублёў

За што?

У 33-гадовага жыхара Віцебска хочуць канфіскаваць амаль 700 тысяч рублёў за незаконнае абарачэнне крыптавалюты.

«Устаноўлена, што з верасня мінулага года мужчына садзейнічаў трэцім асобам ва ўгодах на спецыялізаваных біржах. Яго прыбытак склаў блізу 700 тысяч рублёў», - гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.

Складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Мужчыну пагражае штраф і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптапартманэт.

У Беларусі майнінг, а таксама аперацыі з крыптавалютай дазволеныя ў асабістых мэтах. Прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з крыптавалютай, дазволеная толькі рэзідэнтам ПВТ.

Апошнія навіны