Духоўнік Пуціна заявіў, што яго саслалі на Калыму
- 15.10.2023, 13:34
З яго слоў, раней туды ссылалі і Папу Рымскага.
Мітрапаліт Ціхан (Шаўкуноў), 11 кастрычніка прызначаны кіраўніком Крымскай мітраполіі, звярнуўся да браціі і прыхаджан Пскова-Пячэрскага манастыра.
«Што такое Крым? Што такое Крым быў у Старажытнай Грэцыі, у Візантыі? Калыма! Гэта Калыма! Гэта для нас ён Крым, а для іх гэта было месца, дзе людзі не жылі нармальна. Ссылалі туды і Залатавуста, і Клімента, Папу Рымскага. На Калыму! Вось і мне - на курорты Калымы», - сказаў Ціхан.
11 кастрычніка Сінод РПЦ вызваліў Ціхана (Шаўкунова) ад пасады кіраўніка Пскоўскай мітраполіі і прызначыў яго кіраўніком Крымскай мітраполіі. З чым звязаная такая пастанова, не ўдакладнялася.
Мітрапаліта Ціхана часта называюць духоўнікам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Афіцыйна гэта не пацверджанае, аднак Пуцін ніколі гэтае сцвярджэнне не адмаўляў. «Важные истории» пісалі, што Ціхан Шаўкуноў і Уладзімір Пуцін знаёмыя з 1999 года.
Да пераезду ў Пскоў летам 2018 года Ціхан (Шаўкуноў) быў намеснікам Срэценскага манастыра ў Маскве.