Луўр у Парыжы часова замкнулі
- 14.10.2023, 19:27
Праз паведамленні аб бомбе.
Адзін з самых вядомых парыжскіх музэяў, Луўр, у суботу, 14 кастрычніка, абвясціў, што замкнецца на дзень у рэжыме строгай бяспекі. Крыніцы тэлеканала BFMTV удакладнілі, што ў музэй паступілі тэлефанаванні з пагрозамі выбуху, пасля чаго паліцыя пачала правяранне.
«У мэтах бяспекі Луўр замыкае свае дзверы ў суботу, 14 кастрычніка. Асобам, якія зарэзэрвавалі наведванне ў гэты дзень, музэй верне грошы. Мы дзякуем вам за разуменне», - паведамляецца ў сацыяльных сетках музэя.
З культурнай установы ўдзень былі эвакуаваныя ўсе наведнікі і супрацоўнікі, удакладняе агенцтва AP. Паводле ягоных звестак, гаворка ідзе пра ліст з пагрозамі.
Тым часам паведамленне аб пагрозе выбуху атрымала і адміністрацыя Вэрсальскага палаца, піша выданне Le Figaro. Паводле звестак газэты, з будынка эвакуююць наведнікаў.