BE RU EN

У менскай новабудоўлі суседзі адчынілі шафу з лічыльнікамі і вельмі здзівіліся ўбачанаму

Фотаздымак незвычайнай знаходкі.

Чытач з Менска даслаў у рэдакцыю Onliner вельмі нечаканы фотаздымак з пад'езда свайго дома са словамі: «У нас вось да чаго суседзі здаўмеліся…» Калі журналістаў убачанае развесяліла, то вось самім жыхарам у гэтай сітуацыі не да смеху — вельмі ж непрыемна пахне знаходка.

- У нас вось да чаго суседзі здаўмеліся. Сушыць рыбу ў пад'ездзе, дзе лічыльнікі, - расказаў чытач і дадаў фатаграфічнае пацвярджэнне. — Самі смяяліся б, каб не смярдзела на ўвесь паверх.

Што гэта за рыба, ягамосць не ведае, аднак спадзяецца: "Вобла!" У рэдакцыі Onliner знайшліся знаўцы, якія расшыфравалі ўвесь асартымент схованкі: «падлешчык, акунь, шчупачкі».

— Мусіць, не так даўно вісяць, раз яшчэ смярдзяць, — выказаў здагадку мянчук. —Знайшлі ўчора.

Адрасы незвычайнай знаходкі чытач не выдаў: гэта разважліва, інакш улоў дастанецца камусьці іншаму. Вядома толькі, што дом — менскі, заселены толькі пару гадоў таму.

Апошнія навіны