BE RU EN

Аўтаканцэрн Ford сышоў з Расеі

  • 9.01.2023, 16:04

РФ пазбавілася выпуску лёгкіх камерцыйных грузавікоў

Амерыканскі аўтаканцэрн Ford выйшаў з капіталу супольнага прадпрыемства з расейскай аўтамабілебудаўнічай групай «Солерс» па выпуску лёгкіх камерцыйных грузавікоў Ford Transit, піша «Інтэрфакс».

Факт закрыцця ўгоды для выхаду Ford з расейскага СП пацвердзілі ў «Солерсе», не ўдакладніўшы падрабязнасцяў.

Ford абвясціў аб пастанове прадаць намінальным коштам некантраляваную долю (49%) у расейскім СП у канцы кастрычніка. Умовы ўгоды мяркуюць апцыён на зваротны выкуп долі цягам 5 гадоў.

СП «Солерс Форд» з сярэдзіны 2019 года выпускала ў Елабузе толькі лёгкія камерцыйныя грузавікі Ford Transit у розных мадыфікацыях, вытворчасць якіх спынілася ў пачатку сакавіка 2022 года. Да гэтага амерыканскі канцэрн ужо сышоў з расейскага рынка легкавых аўтамабіляў.

LCV Ford Transit былі драйверам росту продажу групы «Солерс» і карысталіся высокім попытам. Паводле інфармацыі Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу (АЕБ), за 2021 год продажы Ford Transit у Расеі выраслі ў 1,5 разы да 20,8 тысяч адзінак.

Апошнія навіны