BE RU EN

Зяленскі абмеркаваў з Трудо патрэбы Украіны ў бронятэхніцы, артылерыі і авіяцыі

  • 31.01.2023, 19:36

Прэзідэнты Украіны і Канады правялі тэлефонную размову.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 31 студзеня, правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо.

Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Зяленскага.

Прэзідэнт праінфармаваў Трудо пра становішча справаў на перадавой і ўкраінскія абаронныя патрэбы ў бронятэхніцы, артылерыі, авіяцыі.

Лідары таксама ўзгаднілі агульныя дыпламатычныя крокі, сярод іншага для рэалізацыі ўкраінскай формулы міру.

Апошнія навіны