BE RU EN

«12 гадоў таму прадаў іржавы прычэп “Арляня”, а цяпер прыйшоў падатак»

  • 31.01.2023, 18:17

Прычэп быў прададзены без пераафармлення.

12 гадоў таму гарадзенец прадаў свой прычэп «Арляня» ў Баранавічы Берасцейскай вобласці. Прычэп легкавы, 1994 года выпуску. Прадавалі без пераафармлення, пакупнік запэўніваў, што будзе проста ездзіць па вёсцы і бульбу вазіць, піша «АвтоГродно».

Але пасля таго, як у Беларусі ўвялі транспартны падатак, які лічыцца на ўсе МС і прычэпы, што стаяць на ўліку, мужчыну давялося ўспомніць пра свой стары прычэп.

– Заплацілі за 2022 год блізу 50 рублёў (41 рубель – заўв.) і пастанавілі закрыць пытанне, паехалі ў ДАІ. Там напісалі заяву на зняцце з уліку для ўтылізацыі, але праз некалькі дзён прыйшоў адказ, што прычэп перыядычна страхуецца. А значыць – выкарыстоўваецца. Здымаць з уліку на ўтылізацыю нельга.

На думку беларуса, прычэп быў практычна згнілы. Дзіўна, што праз 12 гадоў ён усё яшчэ на хаду.

– Не хочацца зноў плаціць транспартны падатак за тое, чаго ў мяне няма, таму прашу падказаць, як мне знайсці гэты прычэп? Я нават не ўяўляю, дзе ён цяпер можа быць, – звяртаецца мужчына.

Апошнія навіны