BE RU EN

УСУ адбілі атакі расейцаў у раёне Бахмута, Кляшчаеўкі і Іваноўскага

  • 30.01.2023, 10:40

Актуальная карта баёў.

Узброеныя Сілы Украіны адбілі атакі расійскіх акупантаў у раёне Бахмута, Кляшчаеўкі, Іванаўскага і шэрагу іншых населеных пунктаў за дзень. Пра гэта паведамілі ў справаздачы Генеральнага штаба УСУ.

Вайскоўцы заяўляюць, што расейцы вядуць наступальныя дзеянні ў раёне Лімана, Бахмута, Аўдзееўкі і Вуглядара.

Учора УСУ адбілі атакі ў раёнах Белагароўкі і Ямпалеўкі Луганскай вобласці, а таксама Раздалоўкі, Васюкоўкі, Параскавееўкі, Бахмута, Іванаўскага, Кляшчаеўкі, Курдзюмоўкі і Азаранаўкі Данецкай вобласці.

Адзначаецца, што супраціўнік працягвае несці страты - у адзін з мясцовых моргаў часова акупаванай Горлаўкі 28 студзеня прывезлі блізу 20 цел акупантаў з раёнаў Новабахмутоўкі і Маёрска.

Украінская авіяцыя за дзень ударыла па зенітна-ракетным комплексе захопнікаў і двух раёнах засяроджвання расейцаў. Ракетныя войскі і артылерыя паразілі дзве радыёлакацыйныя станцыі, склад боепрыпасаў і іншы важны аб'ект супраціўніка.

Апошнія навіны