BE RU EN

У Харватыі затрымалі падазраваных у знікненні падсанкцыйнай яхты расейскага алігарха

  • 29.01.2023, 21:52

Адзін з чатырох затрыманых – капітан карабля.

Паліцыянты Харватыі закончылі расследаванне ў дачыненні да чатырох грамадзянаў краіны, якія падазраюцца ў датычнасці да знікнення яхты Irina VU, уладальнікам якой з'яўляецца падсанкцыйны расейскі алігарх Алішэр Усманаў.

Пра гэта паведамляе HRT.

Адзін з чатырох затрыманых – капітан карабля. Паводле звестак следства, ён разам з яшчэ пяццю людзьмі ў кастрычніку 2022 года выйшаў на яхце ў міжнародныя воды, каб перанакіраваць судна з Харватыі ў Турцыю.

Падчас допыту фігуранты заявілі, што не ведалі пра арышт яхты, а таксама запэўнівалі, што на ёй не было ніводнай пломбы, якая сведчыць пра апячатванне Irina VU.

«Людзі без праблемаў з'ехалі з краіны, прайшлі ўсе ўстановы, усе інстанцыі належным чынам. Відавочна, нешта ў сістэме не спрацавала. Думаю, іх выклікалі да разбору палётаў. Гэтая асцярога сапраўды крыху дзіўная», – сказаў судовы эксперт у марскім транспарце Дамір Вішыч.

14 студзеня харвацкае выданне Jutarnji list паведаміла пра знікненне з харвацкай марыны «замарожанай» праз санкцыі яхты Irina VU. Паводле звестак СМІ, гэта адбылося яшчэ за тры месяцы да публікацыі матэрыялу, а карабель быў знойдзены ў Турцыі. Суразмоўцы выдання адзначалі, што, нягледзячы на арышт яхты, паліцыя не ведала пра забарону на яе перамяшчэнне.

Апошнія навіны