BE RU EN

Зяленскі правёў паседжанне Стаўкі

  • 29.01.2023, 20:42

Абмеркавалі сітуацыю на фронце і выведзвесткі.

Сёння, 29 студзеня, прайшло чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнага камандавальніка. Адной з тэмаў абмеркаванняў стала сітуацыя на Данецкім кірунку.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram.

Паводле ягоных словаў, падчас Стаўкі былі заслуханыя справаздачы пра сітуацыю на фронце, у тым ліку на ўсходзе і поўдні.

«Разгледзелі важную інфармацыю ад выведкі пра магчымыя дзеянні ворага на найбліжэйшы перыяд. Рыхтуемся да ўсіх магчымых падзей», – адзначыў прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што падчас Стаўкі абмяркоўвалася пытанне забеспячэння ключавых патрэбаў украінскіх абаронцаў ва ўзбраенні, ваеннай тэхніцы і боепрыпасах для правядзення аперацый, якія запланаваныя на 2023 год.

«2023-і павінен быць і абавязкова будзе годам нашай перамогі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны