Вечаровая зводка Генштаба УСУ
- 29.01.2023, 20:11
Самыя інтэнсіўныя баі ідуць на Данбасе.
Цягам дня вораг спрабуе наступаць на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Цягам дня расейцы нанеслі 24 удары з РСЗА па населеных пунктах побач з лініяй судакранання. Ёсць пацярпелыя і загінулыя сярод цывільных.
Адзначаецца, што пагроза авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Украіны цяпер высокая.
«Вораг прадаўжае весці наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках. На іншых кірунках абараняецца на раней занятых рубяжах», – піша прэс-служба.
Сітуацыя на кірунках:
на Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках абстаноўка без істотных зменаў. На палігонах Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца падрыхтоўка падраздзяленняў ворага. Варожых наступальных груповак не знойдзена. Разам з тым праціўнік не спыняе мінамётных і артылерыйскіх абстрэлаў па раёнах населеных пунктаў Хрыніўка і Красны Хуцір Чарнігаўскай вобласці; Волфіна Сумскай вобласці і Аднаробіўка, Чырвоная Зара, Ветэрынарнае, Стрылеча, Глыбокае, Зяленае, Няскучнае, Тэрновая, Старыца, Верхняя Пісарэўка, Агірцэва і Ваўчанск Харкаўскай вобласці;
на Купянскім кірунку вораг абстраляў з танкаў, мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі раёны населеных пунктаў Дварычная, Вільшана, Пішчанае, Крахмальнае, Берастовае, Зялены Гай і Вішневае Харкаўскай вобласці і Наваселіўскае і Стальмахіўка Луганскай вобласці;
на Ліманскім кірунку праціўнік абстраляў раёны Макееўкі, Неўскага, Крамянной і Дзібровы Луганскай вобласці і Тэрнаў і Ямпаліўкі ў Данецкай вобласці;
на Бахмуцкім кірунку агнявую паразу зазналі Спірнае, Бераставое, Білагорыўка, Раздоліўка, Бахмут, Дружба і Нью-Ёрк Данецкай вобласці;
на Аўдзееўскім кірунку пад варожы артылерыйскі агонь трапілі раёны населеных пунктаў Вадзяное, Первамайскае, Краснагораўка, Георгіеўка, Мар'інка і Новаміхайліўка.
на Навапаўлаўскім кірунку акупантамі абстраляныя Вуглядар, Няскучнае і Вялікая Навасілка Данецкай вобласці;
на Запарожскім кірунку ад агню артылерыі ворага пацярпелі раёны 14 населеных пунктаў. Сярод іх Врэміўка і Навапіль у Данецкай вобласці; Палтаўка, Чырвонае, Гуляйполе, Чарыўнае, Новаданіліўка і Новаандрыіўка Запарожскай вобласці і Нікаполь Днепрапятроўскай вобласці;
на Херсонскім кірунку вораг здзейсніў артылерыйскі абстрэл прыгарада і самога горада Херсон. Ёсць пацярпелыя сярод мірных жыхароў.
Дасягненні ўкраінскіх герояў
Цягам дня ўкраінская авіяцыя нанесла ўдар па зенітна-ракетным комплексе ворага і яшчэ 2 удары па жывой сіле, узбраенні і ваеннай тэхніцы.
Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыя нанеслі ўдар па 2 радыёлакацыйных станцыях расейцаў і складзе боепрыпасаў.