BE RU EN

У Лідзе ўначы ў грузавіку згарэў мужчына

  • 29.01.2023, 16:14

Прычыны высвятляюцца.

Уначы 29 студзеня ў Лідзе ў грузавіку згарэў мужчына, паведамляецца ў дзённай справаздачы МНС Беларусі. Паведамленне аб пажары ў грузавіку, які стаяў на вул. Фурманава, паступіла супрацоўнікам МНС а 3.10. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў грузавіку мужчыну 1962 года нараджэння без прыкмет жыцця.

Прычыны ўзгарання аўтамабіля і гібелі чалавека высвятляюцца.

Апошнія навіны