BE RU EN

На БТ каментатара нецэнзурна прымусілі заўзець за Сабаленку

  • 29.01.2023, 15:00

Падчас незаконнай трансляцыі нечакана з'явіўся закадравы голас.

Тэлеканал «Беларусь 5» зняславіўся падчас незаконнай трансляцыі фінальнага матча Australian Open паміж беларускай Арынай Сабаленкай і прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай.

Як адзначае Tribuna, у эфіры раптам з'явіўся трэці голас, магчыма рэжысёра трансляцыі. Яму не спадабалася тое, што каментатары занадта спакойна вялі трансляцыю.

І калі ўжо стала вядома, што Сабаленка перамагла, рэжысёр трансляцыі даў такую рэкамендацыю каментатару:

«Перамагла! Ілля, адпрацоўваеш. П****ц, крычы бл***, як я не ведаю».

Апошнія навіны