BE RU EN

«Мэр» Менска раптам паляцеў у Зімбабвэ

  • 29.01.2023, 14:19

Лукашысты пакідаюць Беларусь.

Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў накіраваўся ў Зімбабвэ з «рабочым візітам».

Ён возьме ўдзел у «візіце» Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую афрыканскую краіну, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Там Кухараў наведае ІІ беларуска-зімбабвійскі бізнэс-форум, а таксама асабістыя перамовы Лукашэнкі і прэзідэнта Зімбабвэ Мнангагва.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Лукашэнка 25 студзеня раптоўна наважыў паляцець у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Рэспубліку Зімбабвэ.

Апошнія навіны