BE RU EN

Расейскія прапагандысты зганьбіліся з фэйкам аб Abrams пад Бахмутам

  • 29.01.2023, 12:15

Апублікаванае фота 20-гадовай даўніны з Ірака.

Расейскія прапагандысты зноў пахваліліся «знішчэннем» амерыканскіх танкаў Abrams Украіны. Зрэшты, нешта пайшло не так, фэйк «спалілі» нават каментатары, піша УНІАН.

Аб «знішчэнні» чарговага Abrams паведаміў шэраг расейскіх паблікаў. Адзначалася, што гэтую «перамогу» прыпісалі сабе найміты ПВК «Вагнер». Баевікі нават падалі фота ў «пацвярджэнне» сваіх заяў.

Зрэшты, пейзажы вакол зусім не падобныя да ўкраінскай зімы. Вядома, бо гэта Abrams знішчаны ў Іраку ў 2003 годзе. Гэтай фатаграфіяй акупанты «кормяць» расейцаў, пераконваючы іх, што знішчылі танк, якога фізічна яшчэ няма ва Украіне.

У сацсетках каментатары паднялі на смех бесталковасць акупантаў. Некаторыя адзначылі, што расейская прапаганда ўжо традыцыйна «знішчае» тэхніку, якую Украіна яшчэ не атрымала.

Апошнія навіны