BE RU EN

УСУ зладзілі войскам РФ «агнявую пастку» у Ілавайску

  • 29.01.2023, 9:44

Удар быў нанесены ў момант разгрузкі жывой сілы і тэхнікі акупантаў.

У ноч з 28 на 29 студзеня ўкраінская артылерыя нанесла магутны ўдар па вакзале ў акупаваным Ілавайску, калі расейскія войскі разгружалі там сваю тэхніку.

Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан.

Удар таксама пацвярджаюць расейскія прапагандысты. Яны сцвярджаюць, што па войсках РФ былі выпушчаныя 7 ракет з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.

«Ні на імгненне мы не забываемся пра датэрміновую дэмабілізацыі ворага. Удакладняем колькасць і якасную характарыстыку», - піша Штэфан.

Ваенны журналіст Андрэй Цапліенка распаўсюдзіў відэа з месца ўдару.

Апошнія навіны