BE RU EN

Стывен Кінг заклікаў Пуціна пайсці ў адстаўку

  • 28.01.2023, 18:29

Мінабароны Украіны пракаментавала заяву знакамітага пісьменніка.

Знакаміты амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг 28 студзеня ў Twitter заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сысці ў адстаўку, піша «Гардон».

«Дзеля божай ласкі, Расея, спыні гэтую бессэнсоўную вайну ва Украіне. Спыніце бамбаваць бяззбройных мірных жыхароў. Пуцін павінен сысці ў адстаўку», - напісаў Кінг.

«Яны не жадаюць спыняць гэтую вайну. Але мы прымусім іх зрабіць гэта», - адрэагавалі на допіс пісьменніка ў Міністэрстве абароны Украіны.

Адзначым, што Стывен Кінг пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну шматкроць выказваўся ў падтрымку ўкраінцаў, асуджаючы дзеянні расейскіх акупантаў. Так, 28 лютага 2022 года пісьменнік заявіў аб сваёй падтрымцы Украіны, размясціўшы ў сацсетцы фота ў футболцы з надпісам «Я разам з Украінай».

5 сакавіка ён паведаміў, што не будзе працягваць кантракты з расейскімі выдавецтвамі на знак пратэсту супраць нападу РФ на Украіну.

Апошнія навіны