BE RU EN

Данілаў высмеяў істэрыку расейцаў праз танкі Украіне

  • 28.01.2023, 16:51

Сакратар РНБА Украіны працытаваў «Шэрлака Холмса».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Аляксей Данілаў пакпіў з ныцця расейцаў. Ён згадаў цытату з «Шэрлака Холмса».

Сакратар РНБА напісаў у «Фэйсбуку», што пісьменнік Артур Конан Дойл нібыта «пракаментаваў» рэакцыю жыхароў Расеі па перадачы Украіне танкаў:

- Дзесьці ўдалечыні, на змрочных абшарах балот, раздаўся той дзіўны гук... Вецер данёс да нас спачатку глухі рык, а потым роў, які паступова перайшоў у тужлівае выццё. Гэтыя дзікія гукі паўтараліся ў такой паслядоўнасці штораз, напаўняючы сабой паветра. Кажуць, што так завываюць з маскоўскіх балот, кожны раз, калі хаўруснікі не заўважаюць чарговыя пуцінскія «чырвоныя лініі», - пасмяяўся Данілаў.

Апошнія навіны