BE RU EN

У Сеткі высмеялі афрыканскае турнэ Лаўрова

  • 27.01.2023, 21:43

Расейскі дыпламат нібыта знайшоў «важных вайсковых партнёраў» у экзатычнай краіне.

Міністр замежных спраў Раснйскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў паказаў усяму свету свае сапраўдныя дыпламатычныя здольнасці. Ён знайшоў на поўдні Чорнага кантынента «перспектыўнага супольніка» - Каралеўства Эсваціні (раней - Свазіленд) і падпісаў «важныя дакументы», піша dialog.ua.

Сустрэча расейскага дыпламата з патэнцыйна важнымі «вайсковымі партнёрамі» адбылася ў горадзе Мбабане, сталіцы каралеўства. Варта адзначыць, што Эсваціні - самая маленькая краіна ў Афрыцы. Яна мяжуе з ПАР і Мазамбікам, яе насельніцтва складае крыху больш за мільён чалавек.

СМІ РФ напісалі, што ў рамках паездкі Лаўроў абмеркаваў з прэм'ерам Эсваціні, прынцам Клеопам Сіфо Дламіні «вайсковае тэхнічнае супрацоўніцтва і праграмы для студэнтаў».

Апошнія навіны