Святаслаў Вакарчук праспяваў «Червону руту» з байцамі ў Бахмуце
- 27.01.2023, 21:00
Натхняльнае відэа.
Украінскі выканаўца Святаслаў Вакарчук другі раз за апошнія паўгода знаходзіцца ў Бахмуце, які стаў эпіцэнтрам усіх самых цяжкіх вайсковых баёў у Данецкай вобласці. Лідар гурта «Акіян Эльзы» ужо сустрэўся з вайскоўцамі і праспяваў разам з імі адмысловую песню.
Выканаўца днём раней апублікаваў відэа з цэнтра Бахмута на фоне руін, прычыненых расейскімі вайскоўцамі, а зараз паказаў, як спявае «Червону руту» у хованцы разам з абаронцамі.
- Гэтыя выступы пад гукі кананады ў Бахмуце - асаблівыя. Горад, які яшчэ нядаўна быў адным з самых паспяховых у рэгіёне - сапраўдная руіна. Але мы змагаемся сёння не толькі за дамы. Мы змагаемся за нашых людзей і за каштоўнасці. Дзякуй, хлопцы, з Нацыянальнай гвардыі Украіны, ДФТГ Хартыя і ўсім Сілам абароны!, - напісаў пад відэа Вакарчук.
У роліку можна ўбачыць, як стомленыя, аднак нязломныя ўкраінскія байцы падпяваюць любімаму артысту, а некаторыя нават фіксуюць памятны момант на камеру смартфона. Падпісчыкі ў каментарах падзякавалі выканаўцу, што той не пабаяўся прыехаць у прыфрантавы горад, а абаронцам пажадалі перамогі і вяртання жывымі дадому.