BE RU EN

У Берасці адкрылі завод для зборкі расейскай спецтэхнікі

  • 27.01.2023, 20:35

За год на заводзе хочуць збіраць да 500 машын.

У Берасці адкрыўся беларуска-расейскі аўтазавод для збору спецтэхнікі. Пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя СМІ. Асновай для зборкі стане прадукцыя Волжскага, Ульянаўскага і іншых расейскіх аўтазаводаў.

Паведамляецца, што спачатку на гэтым заводзе плануецца збіраць за год да 500 машын нібыта сацыяльнай і хуткай медыцынскай дапамогі, таварных фургонаў. Таксама гаворка ідзе пра машыны для кіналагічнай, крыміналагічнай, патрульна-паставой службы і гэтак далей.

Магутнасці новай зборачнай вытворчасці дазваляюць выпускаць да дзвюх тысяч аўтамабіляў за год.

Апошнія навіны