BE RU EN

Ва Украіне фармуюць першыя ў свеце ўдарныя роты БПЛА

  • 27.01.2023, 19:59

Ужо адабраныя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць гэтыя ўдарныя роты.

Галоўны камандзір Узброеных сілаў Украіны генерал Валерый Залужны прыняў пастанову аб фармаванні ва Украіне першых у свеце ўдарных ротаў БПЛА ў рамках праекта «Войска дронаў». Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.

Ужо адабраныя самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць ударныя роты БПЛА. Кожная рота атрымае дрон і боепрыпасы, Starlink і іншае неабходнае для барацьбы з ворагам абсталяванне.

У Генштабе УСУ дадалі, што ў рамках праекта «Войска дронаў» для паўнавартаснай яго рэалізацыі створаны Каардынацыйны штаб супольна з Мінабароны, Мінлічбы і Дзяржспецсувязі.

– Гэта неабходна, каб ажыццявіць шэраг ключавых рэформаў і маштабаваць вытворчасць БПЛА, каб забяспечыць імі Сілы абароны Украіны, – растлумачылі ў Генштабе.

Апошнія навіны