BE RU EN

CNN: Расейцы пачалі крытыкаваць Пуціна

  • 27.01.2023, 18:14

Дзеянні дыктатара назвалі агіднымі.

Расейцы бурна адрэагавалі на пастановы партнёраў Украіны дапамагчы Кіеву пастаўкамі танкаў, якія былі прынятыя на гэтым тыдні.

Як падзяліліся некаторыя жыхары Масквы ў каментары CNN, заходняя дапамога можа ўскладніць жыццё расейскім войскам ва Украіне.

«Украінскія танкі будуць перашкаджаць нашым войскам. Але, нягледзячы на гэта, мы збіраемся перамагчы. Гэта толькі пашырэнне канфлікту», – сказаў расеец Сяргей журналістам.

Аднак некаторыя расейцы выказалі крытыку ў бок расейскага ўраду і Уладзіміра Пуціна. Яны назвалі дзеянні Крамля ў вайне з Украінай «агіднымі».

«Гэта агідна... ім ніколі не трэба было пачынаць вайну», – пракаментавала адна з расеек і абвінаваціла Пуціна ў пачатку канфлікту.

Іншыя расейцы паскардзіліся, што праз ціск прапаганды ім не стае паўнаты інфармацыі і незалежнай думкі ў грамадстве.

«Людзям трэба тлумачыць падзеі… было б добра, калі б эксперты пачалі выказваць сваё рэальнае меркаванне, а не выконваць загады ўраду і Пуціна», – кажуць яны.

Аднак некаторыя прадстаўнікі грамадства прадаўжаюць цурацца тэмы вайны ва Украіне, называючы гэта гульнёй палітыкаў.

«Я думаю, што гэта палітычная вайна, а не вайна за народ. Няхай яны гэта вызначаюць», – сказала адна з жанчынаў для CNN.

Апошнія навіны