BE RU EN

IKEA знайшла замену драўніне з Беларусі

  • 27.01.2023, 17:35

Пастаўшчыкамі стануць тры краіны.

Швэдская кампанія IKEA знайшла альтэрнатыву пастаўкам драўніны з Беларусі і Расеі. Раней гэтыя краіны займалі пятае і шостае месца па аб'ёмах паставак, кажа мэнэджар у пастаўках драўніны Ульф Ёхансан, паведамляе Reuters.

«Мы змаглі замяніць расейскія і беларускія аб'ёмы за кошт паставак з іншых краін на вельмі гарачым рынку драўніны», - расказаў Ёхансана.

Асноўнымі пастаўшчыкамі драўніны для кампаніі цяпер стануць Польшча, Літва і Швэцыя. Гэтыя краіны ўвайшлі ў тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў за 12 месяцаў да жніўня 2022 года.

Апошнія навіны