BE RU EN

У Белавежскай пушчы «перапісалі» ўсіх зуброў

  • 27.01.2023, 16:35

За год змяншэнне ў папуляцыі склала 71 асобіну.

У Белавежскай пушчы «перапісалі» ўсіх зуброў. Адпаведна з праведзенымулікам на пачатак мінулага года колькасць зуброў склала 703 асобіны.

«За 2022 спад у папуляцыі склаў 71 асобіну (10,1% ад студзеньскай колькасці). Сярод іх 43 зубры выяўленыя загінулымі і 28 — элімінаваныя шляхам селекцыйнага адстрэлу», — распавялі ў прэс-службе нацыянальнага парка.

У службе адзначылі, што цяпер на тэрыторыі запаведніка жыве 519 дарослых зуброў, 107 асобін ад аднаго да трох гадоў і 77 малых сёлетняга прыводу.

Нагадаем, сёлета статкі зуброў фатаграфавалі з квадракоптара. Затым адабралі самыя якасныя здымкі і пазначылі на іх кропкамі асобін рознага полу і ўзросту. Акрамя таго, спецыялісты выязджалі на месцы лакальных ахоўных зон для больш дакладнага падліку.

Апошнія навіны