BE RU EN

Масавая аварыя: у Менску сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў

  • 27.01.2023, 16:24

Аварыя адбылася на Партызанскім праспекце.

На сталічным праспекце сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Здарэнне адбылося 27 студзеня блізу 8.40. Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца Volkswagen на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Жылуновіча сутыкнуўся з аўтамабілем той жа маркі, які ехаў у суседняй паласе. Ад удару апошні адкінула налева, дзе ён пашкодзіў Kia і Hyundai. Пасля гэтага Volkswagen вылецеў на сустрэчную паласу і рэзнуўся ў Hyundai і Mitsubishi.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, шэсць аўтамабіляў атрымалі механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны