BE RU EN

Украінскі спецназ даставіў «палымянае прывітанне» проста ў акоп расейцаў пад Бахмутам

  • 27.01.2023, 15:44

Акупанты не вытрымалі сустрэчы з дронам-камікадзэ.

Украінскія абаронцы выявілі агнявую пазіцыю ворага на Бахмуцкім кірунку і знішчылі захопнікаў з дапамогай дрона.

Пра гэта паведамляе камандаванне Сіл спецыяльных аперацый.

«Мы заўсёды знойдзем спосаб дастаўкі! Падчас выканання задання на Бахмуцкім накірунку аператары ССА Украіны выявілі агнявую пазіцыю ворага. Запусціўшы дрон-камікадзэ, аператары даставілі палымянае прывітанне акупанту», - сказана ў паведамленні.

Такім чынам, украінскія байцы знішчылі дзве адзінкі жывой сілы ворага.

Апошнія навіны