BE RU EN

Відэафакт: У Казахстане правучылі расейца з налепкай «Z» на аўто

  • 27.01.2023, 15:21

Грамадзянін РФ прыехаў да сваякоў.

У Казахстане прыхільнікаў "спецаперацыі" дзяржавы-тэрарысткі РФ ва Украіне прымусілі зняць налепку "Z". Расеец, які падтрымлівае забойствы ўкраінцаў, прыехаў у суседнюю краіну на пахаванне сваяка.

Адпаведнае відэа апублікавалі Telegram-каналы. Абураны аўтар, грамадзянін Казахстана, заявіў, што ў Расеі ўладальнік гэтага аўто можа ездзіць як заўгодна, але ў чужой дзяржаве - павінен зняць сімволіку, пад якой РФ вядзе вайну.

Апошнія навіны