BE RU EN

Відэафакт: Лукашысты дапамаглі нелегалам прарвацца праз польскую мяжу

  • 27.01.2023, 12:52

Уся група была затрыманая польскімі памежнікамі ў Кузніцы.

Памежная служба Польшчы апублікавала новае відэа з нелегальнымі мігрантамі, знятае ў ноч на 26 студзеня ў раёне прапускнога пункта ў Кузніцы. У ведамстве сцвярджаюць, што двух іранцаў і чатырох сірыйцаў да мяжы падвезлі беларускія сілавікі.

«Беларускія сілавікі даставілі 6 чалавек (2 іранцы і 4 сірыйцы) у раён чыгуначнай галінкі, якая злучае Беларусь з Польшчай. У сувязі з тым, што тут увесь час курсуюць цягнікі, на гэтым адцінку няма фізічнага бар'ера, а прыкрываецца ён электроннай сістэмай бяспекі», - заявілі ў памежнай службе.

У ведамстве паведамілі, што ўся група была затрыманая адразу пасля незаконнага перасячэння мяжы.

Апошнія навіны