BE RU EN

Відэафакт: Лесапасадкі пад Вуглядарам усеяныя целамі вайскоўцаў РФ

  • 27.01.2023, 12:16

УСУ паказалі кадры няўдалага наступу ворага.

Расейскія прапагандысты ўвесь час паўтараюць, што акупацыйныя войскі практычна ўзялі Углядар, але ў рэальнасці сітуацыя не такая і радасная для ворага. Напярэдадні ў Сеціве з'явіліся кадры, знятыя ўкраінскім выведвальным дронам у раёне Углядара.

На відэа бачна, як варожыя войскі пайшлі ў чарговую атаку, нясучы значныя страты. Журналісты Telegram-канала «Supernova+» выклалі ў Сетку 2-хвілінны ролік з-пад Углядара.

Ён выразна паказаў, як акупанты занялі «выгодныя» пазіцыі і як «ўдала» хадзілі на штурм пазіцый УСУ. Дзеянні адбываюцца ў лесапасадцы, дзе ўкраінскі робат высачыў штурмавікоў Пуціна і перадаў каардынаты артылерыі. А далей справа за УСУ. Яны абстралялі як вайсковую тэхніку, так і жывую сілу.

На кадрах можна ўбачыць вельмі шмат трупаў байцоў войска РФ, якія вечна застануцца ляжаць ва ўкраінскай зямлі.

Апошнія навіны