BE RU EN

У ПАРЕ за трыбунал над Лукашэнкам галасавалі дэпутаты з Азербайджана

  • 27.01.2023, 11:46

Устрымаўся прадстаўнік Нямеччыны.

26 студзеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы падтрымала пастанову аб прыцягненні да адказнасці вайсковае палітычнага кіраўніцтва РФ і Беларусі за злачынствы супраць Украіны. Размова ідзе аб стварэнні спецтрыбунала як для Уладзіміра Пуціна, так і Аляксандра Лукашэнкі.

Рэзалюцыю падтрымалі 100 дэпутатаў і толькі адзін устрымаўся.

Сайт Charter97.org паглядзеў спіс тых, хто прагаласаваў, і звярнуў увагу, што сярод тых, хто падтрымаў трыбунал над Лукашэнкам, — дэпутаты з Азербайджана: Эркін Гадзірлі і Кенуль Нурулаева.

Адзначым, што Эркін Гадзірлі з'яўляецца чальцом апазіцыйнай азербайджанскай партыі. Кенуль Нурулаева - беспартыйная.

Адметна, што афіцыйны Баку займае лаяльную пазіцыю да рэжыму Лукашэнкі.

Устрымаўся ад галасавання прадстаўнік прарасейскай нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччы» Хараль Вейл.

Апошнія навіны