BE RU EN

Брытанская выведка расказала пра дэзінфармацыю, запушчаную расейцамі

  • 27.01.2023, 11:22

«Ваенныя поспехі» былі фэйкам.

Расейскія прапагандысты распаўсюджваюць дэзінфармацыю аб поспехах свайго войска каля Углядара і Арэхава. Пра гэта паведамляе брытанская выведка.

За апошнія шэсць дзён расейскія інтэрнэт-каментатары сцвярджалі, што войскі РФ «значна прасунуліся наперад», «прарваўшы» ўкраінскую абарону ў двух кірунках: у Запарожскай вобласці каля Арэхава і ў Данецкай - каля Углядара.

«Расейскія падраздзяленні, магчыма, праводзілі лакальныя пробныя атакі ў раёне Арэхава і Углядара, але малаверагодна, што Расея сапраўды дабілася якіх-небудзь істотных поспехаў», – мяркуе выведка.

Раней сайт Charter97.org публікаваў відэа ліквідацыі бранягрупы РФ пад Углядарам.

Апошнія навіны