BE RU EN

У лабавым сутыкненні пад Наваградкам загінулі два міліцыянеры

  • 27.01.2023, 10:23

Службовы аўтамабіль Ленінскага РАУС Гародні рэзнуўся на трасе ў іншы аўтамабіль.

Двое супрацоўнікаў міліцыі загінулі ў аварыі, якая здарылася раніцай 27 студзеня ў Наваградскім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Са звестак ведамства, службовы аўтамабіль Ленінскага РАУС Гародні сутыкнуўся на трасе з іншым легкавіком.

У выніку ДТЗ загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны