BE RU EN

У Брэсце аўтамабіль «хуткай» насмерць збіў мужчыну

  • 26.01.2023, 16:17

Пешаход пераходзіў дарогу на зялёнае святло.

У Берасці адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля хуткай дапамогі. Пад коламі рэанімабіля, як паведамілі ў абласной ДАІ, загінуў пешаход.

Здарэнне адбылося 25 студзеня блізу 22.00. 53-гадовы кіроўца Ford (хуткая дапамога) рухаўся з уключанымі маякамі і гукавой сігналізацыяй праспектам Машэрава.

Насупраць дома №84, паводле папярэдняй інфармацыі, ён паехаў на забараняльны сігнал святлафора і збіў 76-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу на зялёнае святло.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр у лякарні.

У аўтамабілі хуткай дапамогі, як паведамляе ДАІ, знаходзіўся 50-гадовы цяжкахворы пацыент.

Апошнія навіны