BE RU EN

ПАРЕ падтрымала стварэнне трыбуналу для Лукашэнкі

  • 26.01.2023, 15:39

Рэзалюцыя была прынятая аднагалосна.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы падтрымала пастанову аб прыцягненні да адказнасці вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ і Беларусі за злачынствы супраць Украіны. Размова ідзе аб стварэнні спецтрыбунала як для Уладзіміра Пуціна, так і Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ і нардэпа Аляксея Ганчарэнку ў Telegram.

«Толькі што аднагалосна была падтрыманая рэзалюцыя, якая заклікае неадкладна ствараць міжнародны трыбунал над вайскова-палітычным кіраўніцтвам Расеі і Беларусі. Месцам правядзення трыбунала прапануецца Гаага», - напісаў Ганчарэнка.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раней Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю, якая заклікае стварыць міжнародны трыбунал па расследаванні злачынстваў дыктатараў Пуціна і Лукашэнкі.

Апошнія навіны