BE RU EN

Беларуская эканоміка адкацілася на 10 гадоў назад

  • 26.01.2023, 12:21

Экспэрты падзяліліся прагнозам на найбліжэйшую будучыню.

Па выніках года ВУП Беларусі скараціўся на 4,75 адсотка што да папярэдняга года, адкаціўшыся такім чынам да ўзроўню 2011-2012 гадоў.

У снежні ВУП апусціўся (са знікненнем сезоннасці) нават у параўнанні з восенню, падзенне год да года ацэньваецца блізу 5%. Пра гэта гаворыцца экспрэс-аналізе эканамічнай актыўнасці BEROC.

«Гэта ўказвае на тое, што беларуская эканоміка ўсё яшчэ знаходзілася ў працэсе адаптацыі да новых умоў», - растлумачылі эканамісты.

Экспэрты мяркуюць, што тэмп скарачэння ВУП застанецца паблізу 4-5% г/г у пачатку 2023 года, але можа запаволіцца ў сакавіку-красавіку: моцны спад сакавіка-красавіка 2022 г. перастане ўплываць на гадавы паказчык.

IT-сектар жа па выніках 2022 года страціў два гады развіцця. У чацвёртым квартале 2022 года ВУП IT-сектара склаў 11% г/г. «Такім чынам, дададзеная вартасць IT упала да ўзроўню другой паловы 2020 года з прычыны рэлакацыі бізнэсу і спецыялістаў», – пішуць эканамісты BEROC.

Апошнія навіны