BE RU EN

Еўрапейскія дыпламаты выказалі падтрымку сям'і Дар'і і Ігара Лосікаў

  • 25.01.2023, 21:40

ЕЗ зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных.

Еўрапейскія дыпламаты выказалі падтрымку сям'і Дар'і і Ігара Лосікаў, назваўшы прысуд бацькам 4-гадовай дзяўчынкі «ганебным і палітычна матываваным».

Ігар асуджаны на 15 гадоў за вядзенне папулярнага блога і знаходзіцца ў калоніі строгага рэжыму. Дар'я прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі за тое, што ў інтэрв'ю абараняла мужа ад сфабрыкаваных абвінавачанняў і апелявала да Лукашэнкі аб невінаватасці мужа.

«У выніку вынясення прысуду іх чатырохгадовае дзіця засталося без бацькоў, - напісана ў дыпламатычнай заяве на афіцыйным сайце Еўрапейскага Звязу. - Амаль кожны дзень у Беларусі з'яўляюцца новыя прыклады адвольных і жорсткіх прысудаў на палітычных працэсах, якія праходзяць за зачыненымі дзвярыма.

Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, калі ў Беларусі больш за 1 440 палітвязняў, і самымі ўразлівымі ў гэтай сітуацыі становяцца дзеці. Гэтае бесчалавечнае абыходжанне з беларускімі грамадзянамі павінна спыніцца. ЕЗ зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных.

Еўрапейскі Звяз будзе і надалей падтрымліваць усіх людзей, якія імкнуцца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».

Апошнія навіны