BE RU EN

У Фаніпалі затрымалі евангельскага верніка і знаўцу рэлігійнай архітэктуры Мікіту Каваленку

  • 25.01.2023, 21:22

Мужчыну змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна.

24 студзеня падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка, паведамляе «Хрысціянская візія».

Супрацоўнікі ГУБАЗіку ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, падчас якога забралі асабісты кампутар і тэлефон. Мужчыну змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на Каваленку заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.

Мікіта Каваленка - вернік адной з менскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. У апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы IТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Апошнія навіны