BE RU EN

Украінскія вайскоўцы знішчылі варожы склад боепрыпасаў

  • 25.01.2023, 21:04

Відэафакт.

Узброеныя сілы Украіны дакладным стрэлам знішчылі варожы склад боепрыпасаў.

Пра гэта паведамляе старонка Наземных войскаў УС Украіны.

"Дакладна, дакладна, феерычна", - гаворыцца ў паведамленні.

На відэа можна ўбачыць, што акупанты схавалі боекамплект у будынку. Пасля гэтага бачна, што ў будынак прыляцеў украінскі набой і боепрыпасы пачалі выбухаць.

Гэта вынік працы 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка.

Апошнія навіны