BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да +2 градусаў

  • 25.01.2023, 19:43

Уначы – ад 0 да 6 градусаў марозу.

Слабы туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 26 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі (снег, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Уначы тэмпература паветра – ад 0 да 6 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра складзе мінус 3 – плюс 2 градусы.

Апошнія навіны