BE RU EN

У Крыме і памежных рэгіёнах РФ паказалі зварот Зяленскага

  • 25.01.2023, 19:07

Ён расказаў пра вяртанне акупаваных тэрыторый пад кантроль Украіны.

Жыхары Крыма, Севастопаля, Белгарадскай вобласці і Краснадарскага краю нечакана ўбачылі на экранах сваіх тэлевізараў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Ягоны зварот перапыніў эфіры адразу некалькіх федэральных каналаў, у тым ліку СТС, ТНТ і ТБ-3. Відэа пра гэта публікуюць відавочцы.

Мяркуючы з ролікаў, трансляваўся звычайны зварот прэзідэнта да суграмадзянаў – ён ішоў на ўкраінскай мове без перакладу на расейскую. Зяленскі расказаў пра будучае вяртанне акупаваных тэрыторый пад кантроль Украіны. Доўжылася гэта мала: эфір перапынілі праз 30–40 секундаў.

Улады Белгарадскай вобласці патлумачылі з'яўленне Зяленскага на тэлеэкранах узломам: «25 студзеня адбылася несанкцыянаваная замена тэлесігналу са спадарожніка з тэрыторыяй вяшчання маскоўскага часавага пояса, дзеяннямі аператыўных дзяжурных быў ажыццёўлены пераход на прыём сігналу з рэзервовага спадарожніка і трансляцыя тэлесігналу пайшла ў штатным рэжыме. Прычыны высвятляюцца».

Апошнія навіны