BE RU EN

Bloomberg: ЗША выправяць Украіне 31 танк Abrams

  • 25.01.2023, 18:36

Сёння прэзідэнт Байдэн выступіць з заявай аб ваеннай дапамозе.

Украіна атрымае 31 амерыканскі танк Abrams Як піша Bloomberg, адміністрацыя кіраўніка Белага дому Джо Байдэна перадасць бронятэхніку, кошт якой – 400 млн даляраў.

У 20:00 у сераду паводле менскага часу прэзідэнт ЗША выступіць з заявай аб ваеннай дапамозе Украіне.

Адзначым, што розныя выданні называюць розную колькасць танкаў Abrams, якія атрымаюць УСУ.

Апошнія навіны