BE RU EN

Ва Украіне ліквідаваны камандзір зенітна-ракетнай брыгады УС РФ

  • 25.01.2023, 15:18

Акупант паспеў даслужыцца да палкоўніка.

Ва Украіне ліквідаваны палкоўнік расейскіх акупантаў Андрэй Елізараў - камандзір 78-й зенітна-ракетнай брыгады, якая ўваходзіць у склад восьмай агульнавайсковай арміі (штаб у горадзе Новачаркаску Растоўскай вобласці) паўднёвай вайсковай акругі РФ.

Пра гэта на сваіх старонках у сацыяльных сетках паведаміў блогер і афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан (Шцірліц).

Інфармацыя стала вядомая з расейскіх тэлевізійных навін - удаве Аляксандры Елізаравай і ягоным дочкам уручылі ўзнагароду. Гэты расейска-фашысцкі акупант быў абясшкоджаны 18-га кастрычніка 2022 года.

Апошнія навіны