BE RU EN

У яшчэ адным мяжуючым з Украінай раёне Беларусі пачалі ставіць блокпосты

  • 25.01.2023, 15:06

Гэта нібы адбываецца ў рамках вайсковых вучэнняў.

У Пінскім раёне выставяць блокпосты, паведамляе мясцовы райвыканкам.

«Найбліжэйшым часам на тэрыторыі Пінскага раёна пачнуцца вучэнні па мантажы блокпостаў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту. Цывільныя службы адпрацуюць практыку ўзвядзення збудаванняў з бетонных блокаў, а праваахоўнікі - парадак працы ва ўмовах прапускнога рэжыму», - гаворыцца ў паведамленні.

Блокпосты будуць усталёўваць на адрэзках дарог Р-6, Р-8, М-10.

Як пісаў сайт Charter97.org, раней пра вучэнні з устаноўкай блокпостаў паведамілі ў Столінскім раёне. Абодва раёна - і Пінскі і Столінскі мяжуюць з Украінай.

Апошнія навіны